Навукоўцы навучыліся вызначаць дэпрэсію паводле допісаў у Facebook
- 16.10.2018, 20:03
Асаблівую ўвагу навукоўцы звярталі на лексіку карыстальнікаў, даўжыню допісаў і іх перыядычнасць.
Навукоўцы з Універсітэта Пенсільваніі навучыліся з высокай дакладнасцю вызначаць стан дэпрэсіі ў карыстальнікаў Facebook. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, паведамляе liga.net.
Падчас свайго даследавання навукоўцы прааналізавалі звесткі 683 карыстальнікаў сацсеткі, якія звярталіся па меддапамогу. У 114 з іх была пацверджаная дэпрэсія, астатнія выступілі ў якасці кантрольнай групы.
Асаблівую ўвагу навукоўцы звярталі на лексіку карыстальнікаў, даўжыню допісаў, іх перыядычнасць.
Дзякуючы праведзенай рабоце групе даследчыкаў удалося дыягнаставаць дэпрэсію паводле допісаў за паўгода з дакладнасцю 62%, за тры месяцы - 72%. Як паведамляецца, лексіка людзей, якія знаходзяцца працяглы час у прыгнечаным стане, утрымлівала шмат эмацыйных слоў.