Святару, што крытыкаваў патрыярха, патрэбная дапамога ў пошуку працы
- 16.10.2018, 18:22
Святару Аляксандру Шрамко з менскага Міхайлаўскага прыхода сёння забаранілі ў служэнні.
Забаронены 16 кастрычніка ў служэнні праваслаўны святар іерэй Аляксандр Шрамко з менскага Міхайлаўскага прыхода шукае працу.
Таксама святар мае патрэбу ў фінансавай дапамозе, паведамляе krynica.info.
«Прымаю прапановы супрацоўнічаць. Ці прапановы любой працы, будзь простай, але пасільнай», - піша святар на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Дапамагчы святару і папулярнаму праваслаўнаму публіцысту можна, скарыстаўшыся наступнымі рэквізітамі:
Яндэкс кашалёк 41001986129374
Вэб-мані: R971109283360
Z664471115256
B354699862823
Што тычыцца вернікаў, якія наведваюць літургію на беларускай мове, ініцыяваную святаром, наступная служба адбудзецца 21-га кастрычніка.
«Беларускамоўная Літургія на Міхайлаўскім прыходзе (Сухарава) будзе, як і планавалася. Цяпер у нас служаць розныя святары, так што з маёй забаронай яна не адменіцца», - спадзяецца святар.