BE RU EN

Актывісты знайшлі ў Курапатах гільзы ад рэвальвера НКВД

  • 16.10.2018, 18:02

Удзельнікі раскопак ва ўрочышчы Курапаты паказалі страшныя знаходкі.

Журналіст Дзяніс Івашын запосціў у «Facebook» фатаграфіі гільзаў рэвальвера сістэмы «Наган» (якім карыстаўся НКВД) 7.62×38 мм і пісталета сістэмы «Маўзер» калібра 7.63х25 мм.

Здымак з гільзай апублікаваў і намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

15 кастрычніка ва ўрочышчы прыехалі рабочыя на экскаватарах і пачалі капаць траншэі для стварэння водаадвода. Актывісты спынілі работы, бо ўважаюць, што тут нельга працаваць спецтэхнікай.

Сёння актывісты сабраліся а 9:00 раніцы, каб сустрэцца з людзьмі са скульптурнага камбіната, якія будуць усталёўваць мемарыяльны знак на так званай Галгофе, а таксама археолагамі, якія праводзяць выратавальныя працы.

Апошнія навіны