BE RU EN

Алег Сянцоў трапіў у рэанімацыю

  • 16.10.2018, 16:58

145 дзён галадання ўкраінскага рэжысёра прычынілі непапраўную шкоду здароўю.

Асуджаны ў РФ украінскі рэжысёр Алег Сянцоў трапіў у рэанімацыю. Пра гэта 16 кастрычніка «24 каналу» паведаміла ягоная сястра Наталля Каплан, піша «Гордон».

«Ён цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі лякарні Лабытнангі. Яго выводзяць з галадоўкі. Сітуацыя вельмі крытычная, ніхто не ведае, чым гэта скончыцца. Ужо ёсць незваротныя наступствы, - сказала Каплан.

Яна падкрэсліла, што 145 дзён галадання прычынілі непапраўную шкоду здароўю.

Апошнія навіны