BE RU EN

Беларускі тэнісіст адсвяткаваў другую ў кар'еры перамогу над гульцом топ-40

  • 16.10.2018, 16:46

Ягор Герасімаў вярнуўся ў лік 200 найлепшых тэнісістаў свету.

Беларус Ягор Герасімаў (217 АТП) выйшаў у 1/8 фіналу маскоўскага «Кубка Крамля» і тым самым вярнуўся ў лік 200 найлепшых тэнісістаў свету ў лайв-рэйтынгу АТП, паведамляе «Прессбол».

Цяпер ён займае 190-е месца. Акрамя таго, абыграўшы баснійцаў Даміра Джумхура (39), Герасімаў атрымаў другую ў сезоне і кар'еры перамогу над прадстаўніком топ-40 сусветнай класіфікацыі.

Як паведамляе ў твітэры Boticcelli, папярэдні такі поспех здарыўся ў жніўні на турніры ў Мексіцы, калі Герасімаў перамог амерыканца Сэма Куэры.

Апошнія навіны