BE RU EN

На польскіх прадпрыемствах павялічыўся заробак і працаўладкаванне

  • 16.10.2018, 14:24

Звесткі за верасень падала Галоўная статыстычная ўправа Польшчы.

На польскіх прадпрыемствах павялічыўся заробак і ўзровень працаўладкавання. Пра гэта «Радыё Польшча» паведаміла Галоўная статыстычная ўправа (GUS).

У верасні сярэдні месячны заробак на прадпрыемствах склаў 4771,86 злотых, а гэта прыблізна 1112 еўраў. Паводле атрыманых звестак, заробак павялічыўся на 6,7% у параўнанні з тым жа перыядам у 2017 годзе.

Сярэдняя занятасць на прадпрыемствах павялічылася на 3,2%. У верасні на іх было працаўладкавана 6 мільёнаў 224 тысячы 900 чалавек.

Звесткі тычацца прадпрыемстваў, на якіх працуюць больш за 9 супрацоўнікаў.

Апошнія навіны