BE RU EN

Тры найлепшыя даступныя прадукты для ўмацавання імунітэту

  • 16.10.2018, 12:47

Як умацаваць арганізм увосень.

Пачаўся сэзон, калі прастудныя захворванні будуць толькі расці, - як умацаваць свой арганізм і «напрактыкаваць» імунітэт для абароны ад інфекцый? Экспэрты назвалі тры найлепшыя прадукты, якія дапамогуць у гэтым, паведамляе healthinfo.ua.

Так, навукоўцы раяць ужываць прадукты з калагенам - курыны булён, жэлацін, яйкі, арэхі, грыбы. Калаген вызначаецца ўласцівасцю ўмацоўваць суставы і паляпшаць стан скуры (фактычна амалоджваць), а таксама павышаць імунітэт.

Дарэчы, пра курыны булён. Са слоў спецыялістаў, у гэтай страве, акрамя калагену, змяшчаюцца таксама карысныя мінералы і амінаквасы, якім таксама ўласцівая здольнасць актывізаваць функцыі імунітэту.

Акрамя таго, для ўмацавання абарончых уласцівасцяў арганізма вельмі карысныя ёгурты і кісламалочныя прадукты. Дзякуючы іх рэгулярнаму ўжывання паляпшаецца мікрафлора кішачніка, што з'яўляецца найважнейшай умовай для больш моцнага імунітэту. У дадатак экспэрты адзначылі, што здаровы кішачнік забяспечвае і добрую якасць сну, хуткае аднаўленне арганізма ў выпадку хвароб.

Яшчэ адзін каштоўны прадукт для імунітэту - тлустая рыба. Квас амега-3, які ўваходзіць у яе склад, дазваляе арганізму кантраляваць запаленчыя працэсы, не дапускаючы іх распаўсюджвання. Навукоўцы адзначылі і той факт, што змешчаны ў рыбе бялок удзельнічае ў будове імунных каморак і забяспечвае арганізм каштоўнымі для яго амінаквасамі.

Апошнія навіны