BE RU EN

Лукашэнка пра карупцыю сярод чыноўнікаў: Усе звязаныя

  • 16.10.2018, 12:23

Дыктатар распавёў прэм'еру аб схемах карупцыі ў пасярэдніцтве.

Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць імпартазамяшчэнне і змагацца з пасярэдніцтвам. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння прэм'ер-міністру Сяргею Румасу, паведамляе БелТА.

Закранаючы праблему пасярэдніцтва, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яна часта становіцца грунтам для карупцыйных схем. «За што людзі ідуць у следчы ізалятар, а потым у турму, і перш за ўсё чыноўнікі? Усе звязаныя пасярэдніцкімі схемамі. І што дзівіць - у нас пасярэднікі нават на беларускую прадукцыю. У Менску вырабляем, і праз пасярэдніка менскія прадпрыемствы купляюць», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны