BE RU EN

Беларускага святара, які крытыкаваў патрыярха, афіцыйна звольнілі

  • 16.10.2018, 12:06

Царкоўнаму кіраўніцтву не спадабаліся фатаграфіі аховы патрыярха і ягоным аўтамабілем.

Сёння ў Менскай епархіяльнай управе была абвешчаная афіцыйная пастанова што да святара Аляксандра Шрамко, якому вусна забаранілі служыць падчас візіту ў Беларусь Маскоўскага патрыярха Кірыла, паведамляе «Радыё Свабода».

Згодна з указам мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Аляксандра Шрамко афіцыйна вызвалілі ад пасады святара «без права служэння, нашэння іерэйскага крыжа і давання бласлаўлення».

Царкоўнаму кіраўніцтву не спадабалася тое, што святар апублікаваў фатаграфіі з аховай патрыярха і ягоным аўтамабілем.

Апошнія навіны