BE RU EN

Журналістку Вольгу Чайчыц затрымалі ў Курапатах

  • 16.10.2018, 11:53

Незалежная журналістка рабіла сюжэт пра будаўнічыя працы ва ўрочышчы.

Журналістку Вольгу Чайчыц, якая супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» затрымалі ў Курапатах. Чайчыц ва ўрочышчы рабіла сюжэт пра падрыхтоўчыя работы да ўсталявання мемарыяла. Пасля на паркоўцы да яе падышлі міліцыянты ў форме і сказалі, што яна затрыманая паводле артыкула 22.9 КоАП Беларусі, піша tut.by.

- Мяне затрымліваюць за тое, што ўчора я тут рабіла сюжэт пра Курапаты, - паспела паведаміць журналістка. Яе завезлі ў Бараўлянскае РУУС.

Гэта не першае затрыманне Чайчыц у гэтым годзе - яе бесперапынна штрафуюць за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

У верасні Вользе Чайчыц спрабавалі абмежаваць выезд з краіны за тое, што яна, нібыта, не выплаціла усе вынесеныя ёй штрафы. Вольга Чайчыц павінна была ехаць у Парыж, дзе ў яе былі запланаваныя сустрэчы ў Міжнароднай федэрацыі журналістаў, з прадстаўнікамі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», а таксама сустрэчы ў Брусэлі - у Еўрапарламенце і ў Еўракамісіі, дзе яна планавала распавесці пра сітуацыю са СМІ ў Беларусі.

Праз дзень забарону на выезд усё ж знялі.

Апошнія навіны