Сяргей Паліцевіч: Футболка з гербам «Дынама» дала мне квіток у жыццё
- 16.10.2018, 11:47
Абаронца нацыянальнай каманды Беларусі патлумачыў, чаму ніколі не стане гульцом БАТЭ.
Абаронца "Кайрата" і нацыянальнай каманды Беларусі Сяргей Паліцевіч, які ў свой час бараніў колеры менскага "Дынама", патлумачыў, чаму ніколі не стане гульцом БАТЭ, паведамляе pressball.by:
- Я пяць гадоў аддаў менскаму "Дынама". Футболка з гербам "Дынама" дала мне квіток у жыццё. Менавіта тут я стаў футбалістам.
- Калі вярнуцца ў Беларусь, то ці магчымы варыянт з БАТЭ?
- Вядома ж, не. Гэта немагчыма ні пры якіх умовах. І рэч не ў тым, што я дынамавец. Гэта проста мая прынцыповая пазіцыя. Гэта як "Барсэлона" - "Рэал". Мне незразумела, калі людзі мяняюць клубы. Мяркую, гэта няправільна. Гэта не значыць, што я не люблю БАТЭ - проста прынцыповая пазіцыя. Усё ж гэта спаборнік, канкурэнт. Ты яму саступаеш, а потым пераходзіш у яго табар? Атрымліваецца, гэта твая слабасць. І гэта няправільна.