Суполкі БРСМ павінны выставіць на матч «Юнацтва» -ТПС па 150 чалавек з бубначом
- 16.10.2018, 10:59
Цыркуляр разаслалі першым сакратарам рэгіянальных камітэтаў.
У сетцы Тэлеграм апублікаваная фатаграфія цыркуляра, адрасаванага першым сакратарам рэгіянальных камітэтаў ГА БРСМ, піша pressball.by.
У ім кожнаму тэрытарыяльнаму камітэту прадпісваецца "з мэтай баўлення якаснага вольнага часу моладзі" накіраваць на хакейны матч Лігі чэмпіёнаў "Юнацтва" - ТПС па 150 чалавек, у тым ліку аднаго бубнача, а таксама першага і другога сакратароў.
Пры сабе трэба мець па 7 сцягоў БРСМ і па 3 сцягі Рэспублікі Беларусь.
Сам матч Лігі чэмпіёнаў, на думку аўтара цыркуляра, будзе сыграны "у мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця і падвышэння папулярнасці ХК "Юнацтва".
Сам ліст аўтар тэлеграм-канала Nexta апублікаваў без выходных нумароў, подпісу і пячаткі.