BE RU EN

Фотафакт: Што экскаватары нарабілі ў Курапатах

  • 15.10.2018, 18:24

Экскаватар капаў траншэі побач з крыжамі.

З раніцы 15 кастрычніка ў Курапатах працавала будаўнічая тэхніка. Экскаватар капаў траншэі побач з крыжамі.

Павел Севярынец у каментары для «НН» адзначыў, што ўсе гэтыя работы павінны праводзіцца ўручную пад наглядам археолагаў, бо гэта тэрыторыя ахоўваецца.

У першай палове дня абаронцы Курапатаў не давалі рабочым працаваць, аднак у другой палове працы ўсё ж былі зробленыя.

ФОТА: ЯЎГЕНА БАТУРА
ФОТА: ЯЎГЕНА БАТУРА

Апошнія навіны