BE RU EN

Беларусы заступіліся за святара, які крытыкаваў патрыярха Кірыла

  • 15.10.2018, 12:04

Людзі патрабуюць вярнуць папулярнага святара да набажэнстваў у парафіі.

Праваслаўны паэт і выдавец Дзмітры Строцаў арганізаваў збор подпісаў у падтрымку святара менскага Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу Аляксандра Шрамко. 14 кастрычніка Шрамко забаранілі праводзіць набажэнства, бо ён «моцна зачапіў» патрыярха Кірыла, паведамляе svaboda.org.

Пэтыцыю накіруюць у Менскую епархіяльную ўправы Беларускай праваслаўнай царквы.

У петыцыі сцвярджаецца, што Шрамко:

набожны пастыр, таленавіты місіянер і прапаведнік;

ініцыяваў у сваім прыходзе беларускамоўную літургію;

папулярны блогер.

Нагадаем, што святару Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу ў Менску Аляксандру Шрамко ўчора было забаронена весці набажэнства. Забарона пакуль вусная, афіцыйны дакумент чакаецца ў аўторак.

Учора ўвечары Аляксандар Шрамко пакінуў на сваёй старонцы ў ФБ запіс са спасылкай на фота «Радыё Свабода» з сустрэчы маскоўскага патрыярха ў Менску. Святар раскрытыкаваў паводзіны аховы і самога патрыярха:

«Не, я разумею, вядома, што мыць ногі валацугам гэта напружна. Але ёсць жа такія простыя рэчы, якія не патрабуюць ніякага подзвігу. Нават нічога не вартыя. Але цэняцца высока. Можа, хто-небудзь з атачэння патрыярха Кірыла падкажа кіраўніку РПЦ...

Вось цябе чакаюць не адну гадзіну на вуліцы. Цябе. Чакаюць. Яшчэ. Не так шмат, як у былыя гады. Але ўсё ж хтосьці прыходзіць. Камусьці ты цікавы. Нават калі не пускаюць у сабор, куды ўваход толькі з пропускамі. Яны прыйшлі і будуць увесь вечар стаяць на вуліцы, задавальняючыся трансляцыяй на экране. Як-быццам яны і так не могуць нагледзецца такога на якім-небудзь "Саюзе". Чаму не даць ім мінімальны жывы кантакт? Чаму трэба пад'язджаць на аўто да самай брамы сабора, выйшаўшы з яго, нават не абярнуцца? Няўжо так цяжка выйсці хоць бы за 100 ці 50 метраў і прайсці некалькі дзясяткаў крокаў, вітаючы і дабраслаўляючы народ? Сказаць некалькі цёплых слоў, камусьці паціснуць рукі? Гэта ж проста... І здабудзеш несуразмерна... Не разумею. Дажыў да пенсіі і не разумею. Як быццам адмыслова... для патрыярха народа як і няма, затое для ахоўнікаў ён ёсць - але толькі крыніца патэнцыйнай небяспекі. Можа проста... дэманстратыўная пагарда?»

Апошнія навіны