BE RU EN

Нідэрланды заявілі пра кібервайну з Расеяй

  • 15.10.2018, 9:13

Краіна павялічыла выдаткі на кібербяспеку і ўкладвае яшчэ больш у выведвальныя службы.

Міністарка абароны Нідэрландаў Анк Бейлевельд заявіла, што ейная краіна знаходзіцца ў стане кібервайны з Расеяй. Пра гэта кіраўніца абароннай установы Нідэрландаў заявіла ў інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу, піша ўкраінская служба Deutsche Welle.

Такім чынам яна пракаментавала інцыдэнт, які адбыўся ў красавіку 2018 года пабач са штаб-кватэрай Арганізацыі аб забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) у Гаазе, калі чатыры чалавекі з дыпламатычнымі пашпартамі РФ былі затрыманыя побач з аўтамабілем, поўным абсталявання для правядзення кібератакі.

"Тое, што адбылося (няўдалая спроба расейскіх спецслужбаў ажыццявіць кібератаку на серверы АЗХЗ - рэд.), сапраўды небяспечна", - сказала яна.

На пытанне, ці можна назваць цяперашнюю сітуацыю паміж дзвюма краінамі кібервайной, яна адказала: "Так, гэта той выпадак".

"Мы павінны пазбавіцца наіўнасці ў гэтай сферы і прыняць меры", - рэзюмавала Бейлевельд.

Яна таксама дадала, што міністэрства абароны краіны павялічыла выдаткі на кібербяспеку. "Мы ўкладваем больш у выведвальныя службы, каб мець магчымасць бачыць, што адбываецца, і прымаць меры ў выпадку патрэбы", -сказала міністарка.

5 кастрычніка Нямеччына, следам за Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, ЗША і Нідэрландамі, абвінаваціла Галоўнае выведвальную управу (ГРУ) Расеі ў ажыццяўленні шэрагу маштабных кібератак, накіраваных на міжнародныя арганізацыі па ўсім свеце.

9 кастрычніка прадстаўнікі спецслужбаў Латвіі абвінавацілі Галоўную выведвальную управа (ГРУ) Генштаба Расеі ва ўчыненні кібератак на міністэрства абароны, міністэрства замежных спраў і шэраг іншых латвійскіх устаноў.

Апошнія навіны