BE RU EN

У Нямеччыне лёгкаматорны самалёт заехаў у натоўп гледачоў пры пасадцы

  • 14.10.2018, 21:04

Загінулі не менш за тры чалавекі.

Пры пасадцы на аэрадроме ў нямецкай федэральнай зямлі Гесэн лёгкаматорны самалёт Cessna заехаў у групу людзей, загінула не менш як тры чалавекі, заявілі ў паліцыі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Focus.

Самалёт пры пасадцы даехаў да краю паласы аэрадрома Васеркупе і прабіў ахоўны бар'ер, ля якога стаяла група людзей. Сярод трох загінулых было дзіця. Пацярпелі яшчэ восем чалавек.

У канцы жніўня ў выніку падзення лёгкаматорнага самалёта ў аэрапорце горада Свайнсбора, штат Джорджыя загінулі чатыры чалавекі. Самалёт павінен быў даставіць пасажыраў для скачкоў з парашутам. Адзін чалавек выжыў і з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу.

Апошнія навіны