BE RU EN

Лекары ў Маскве правялі акцыю супраць карупцыі ў ахове здароўя

  • 14.10.2018, 19:10

Мітынг арганізавалі тры прафесійныя аб'яднанні медработнікаў РФ.

Маскоўскія лекары правялі акцыю пратэсту «Супраць хлусні і карупцыі ў ахове здароўя». Мітынг арганізавалі тры прафесійныя аб'яднанні медработнікаў прафсаюз «Дзеянне», Альянс лекараў і Ліга абароны лекараў, паведамляе карэспандэнт «Радио Свобода». Мэрыя Масквы ўзгадніла мерапрыемствы.

Арганізатары заявілі, што гэтая акцыя павінна стаць пачаткам усерасейскай кампаніі за правы лекараў і пацыентаў. Са слоў пратэстоўцаў, у медыцынскіх установах усё часцей звальняюць дасведчаных лекараў. Мітынгоўцы паскардзіліся на карупцыю, фінансавыя парушэнні, недахоп медыкаментаў і абследаванняў, а таксама на дэфіцыт спецыялістаў.

Апошнія навіны