BE RU EN

Сабаленка знялася з «Кубка Крамля»

  • 14.10.2018, 16:42

Матчы асноўнай сеткі турніру ў РФ стартуюць 15 кастрычніка.

Беларуска Арына Сабаленка (11-ы нумар рэйтынгу WTA) знялася з «Кубка Крамля».

Матчы асноўнай сеткі турніру ў Расеі з прызавым фондам 932 866 даляраў стартуюць у панядзелак, 15 кастрычніка, паведамляе «Прессбол».

Раней стала вядома, што Сабаленка пазбавілася шанцаў на траплянне на выніковы турнір WTA.

Апошнія навіны