BE RU EN

У Афганістане на перадвыбарным мітынгу адбыўся выбух

  • 14.10.2018, 16:01

Загінулі 22 чалавекі.

У афганскай правінцыі Тахар падчас перадвыбарчага мітынгу адбыўся выбух, у выніку загінулі 22 чалавекі і 36 пацярпелі, паведамляе nv.ua са спасылкай на Tolo News.

Паводле звестак мясцовай паліцыі, у ліку загінулых двое чальцоў сіл бяспекі.

Як паведамляецца, выбух адбыўся ў акрузе Рустак. Бомба была ўсталяваная ў матацыкле. Адзначаецца, што выбух быў накіраваны супраць аднаго з кандыдатаў на найбліжэйшых парламенцкіх выбарах у краіне.

Ніводная групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне.

Afghanistan: Bomb blast in an election campaign rally in Takhar, 22 dead, 36 injured pic.twitter.com/hIFIz3HysD

- Khalid khi (@khalid_pk) 13 кастрычніка 2018 г.

Тэлеканал таксама адзначае, што гэта трэцяя атака на выбарчы працэс у гэтым месяцы.

Парламенцкія выбары ў Афганістане запланаваныя на 20 кастрычніка, на 249 месцаў у парламенце прэтэндуе больш за 2500 кандыдатаў.

Апошнія навіны