BE RU EN

Футбаліст Вячаслаў Глеб прыехаў у рэстаран у Курапатах

  • 14.10.2018, 12:59

Жонка спартоўца абразіла абаронцаў народнага мемарыяла.

Актывістка Ганна Шапуцька апублікавала ў «Фэйсбуку» відэа з удзелам вядомага беларускага футбаліста Вячаслава Глеба і ягонай жонкі Вольгі. Сямейная пара прыехала ва ўстанова «Поедем, поедим», і ў яе здарыўся канфлікт з актывістамі з курапацкай вахты.

Вячаслаў і Вольга Глебы крытыкавалі дзеянні актывістаў, а ў канцы відэа Вольга Глеб кінула ў аднаго з актывістаў свае сурвэткі і з усмешкай на твары паказала сярэдні палец.

Таксама Вольга Глеб прадэманстравала ў сваім інстаграме фатаграфіі з «Поедем, поедим».

Апошнія навіны