BE RU EN

Сусветная вытворчасць біяпаліва павялічыцца на 11%

  • 14.10.2018, 10:24

Эпоха нафты і газу сыходзіць у мінулае.

Паводле прагнозаў экспертаў Oil World, сусветная вытворчасць біяпаліва ў 2018 г. прадоўжыць павышальную тэндэнцыю папярэдніх гадоў і можа павялічыцца да 39,9 млн тонаў, што на 11% перавышае паказнік 2017 г. (35,8 млн тонаў).

Пра гэта паведамляе «АПК-Информ».

Як удакладняецца, рост выпрацоўкі біяпаліва на 4 млн т у гэтым годзе можа быць абумоўлены высокай прапановай раслінных алеяў, напрыклад пальмавага алею, на сусветным рынку, што, у сваю чаргу, спрыяла ўсталяванню канкурэнтных коштаў на энэргетычным сусветным рынку. Акрамя гэтага, павышэнне дзелі біядызелю ў паліве ў ключавых краінах, сярод якіх Бразілія, дзе ў сакавіку сёлета гэты паказнік быў падвышаны да 10%, таксама спрыяе нарошчванню вытворчасці біяпаліва.

Улічваючы зніжэнне ўзроўню спажывання раслінных алеяў у Індыі і Кітаі, павелічэнне аб'ёмаў выпрацоўкі біяпаліва дазволіць скараціць залішнія запасы раслінных алеяў сёлета.

Варта адзначыць, што рост вытворчасць біядызелю ў 2018 г. чакаецца ў ЗША – да 6,85 млн т (+0,75 млн т за год), Бразіліі – да 4,65 (0,9) млн т і Інданезіі – да 4,9 млн т (+2 млн т за год).

Апошнія навіны