BE RU EN

Парашэнка назваў тры ўкраінскія брэнды, ад якіх «дрэнчыць Маскву»

  • 13.10.2018, 21:11

З нагоды аднаго з іх Крэмль збіраў Савет бяспекі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка распавёў пра тры брэнды ягонай краіны, ад якіх больш за ўсё «дрэнчыць» Маскву. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Ёсць тры ўкраінскія брэнды, ад якіх больш за ўсё трасе Маскву. Гэта Узброеныя Сілы Украіны. Нацыянальная гвардыя Украіны. І гэта наша Украінская аўтакефальная царква, з нагоды чаго ўчора Крэмль нават Савет бяспекі сабраў, каб вызначыцца як абараняць іх пятую калону ўнутры нашай дзяржавы», - сказаў Парашэнка.

Апошнія навіны