BE RU EN

Адзіны спосаб дастукацца да ўладаў - вулічныя пратэсты

  • 13.10.2018, 20:25

Берасцейцы павінны максімальна выкарыстоўваць магчымасць.

У 2017 годзе берасцейцы вельмі добра сябе паказалі, масава выйшаўшы на пратэст супраць прымусовай працы. Дэкрэт нумар тры быў "замарожаны" спачатку да восені, потым да зімы, у выніку ён не дзейнічае дагэтуль. Гэта прыкметная перамога нашага народа над уладай. І берасцейцы зрабілі ў гэтую перамогу прыкметны ўнёсак, піша Telegram-канал "Баста".

Але перамога была няпоўнай. Лукашэнка ўсё яшчэ не адмовіўся ад ідэі ўвесці падатак на беспрацоўе і працоўныя лагеры. Калі яго паўторна не напужаць, зімой ці вясной ён ажыццявіць свае планы. Акрамя таго, корань усіх нашых праблем, рэжым Лукашэнкі, нікуды не дзеўся.

Да старых праблем у Берасці дадалася новая - акумулятарны завод, неўзабаве пачне труціць горад свінцом. Грамадзяне ўстурбаваныя, але няма ніякай магчымасці дастукацца да берасцейскіх чыноўнікаў. Ніякай, акрамя вулічнага пратэсту.

Кабанаў і Пятрухін клічуць суграмадзян скарыстацца гэтай адзінай магчымасцю. Паказаць, што ім не пляваць на тое, якім паветрам дыхаюць яны і іхнія дзеці.

Спадзяюся, берасцейцы выкарыстоўваюць гэтую магчымасць максімальна.

Менская гарадская арганізацыя Народнай Грамады зычыць Берасцю поспехаў.

Апошнія навіны