BE RU EN

Памежнікі перапужаліся праз кнігу Зянона Пазьняка

  • 13.10.2018, 18:13

Актывістку Наталлю Саматыю затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Грамадская актывістка Наталля Саматыя паведаміла ў «Фэйсбуку», што яе затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы праз кнігу Зянона Пазнякa.

Гэта адбылося ў апошнія дні верасня. Актывістка заяўляе, што працэс затрымання быў вельмі непрыемным:

«Затрымлівалі публічна. Наступныя гадзіны ў кабінетах. Ноч. Адсутнасць сувязі. А мяне шукалі сябры. Склалі тысячы пратаколаў», - распавяла актывістка.

Нагадаем, гэта не першы выпадак, калі памежнікі канфіскоўваюць у актывістаў кнігі Зянона Пазняка. 23 верасня на памежным пераходзе «Новая Гута» мытнікі канфіскавалі ў актывіста Віктара Кулака кнігу «Цяжкі час» (частка 2).

Апошнія навіны