BE RU EN

Міністр абароны Украіны звольніўся з войска

  • 13.10.2018, 17:30

Паводле новага закона, пасаду міністра абароны павінна займаць грамадзянская асоба.

Міністр абароны Украіны Сцяпан Паўтарак падаў рапарт аб звальненні з вайсковай службы. Пра гэта ў Twitter 13 кастрычніка паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе "Гордон".

Прэзідэнт нагадаў, што згодна з законам «Аб нацыянальнай бяспецы Украіны», з 1 студзеня 2019 года пасаду міністра абароны Украіны павінна займаць грамадзянская асоба. «Генерал войска Украіны Сцяпан Паўтарак падаў адпаведны рапарт аб звальненні з вайсковай службы, а я яго прыняў.

Мы шануем значны ўнёсак Сцяпана Паўтарака ў адраджэнне Узброеных сіл Украіны, таму прапанавалі яму прадоўжыць кіраўніцтва абаронным міністэрствам ужо ў якасці грамадзянскага міністра. Закон, узгоднены з нашымі партнёрамі па NATO, прадугледжвае магчымасць прызначыць Сцяпана Паўтарака грамадзянскім міністрам абароны Украіны пасля звальнення яго з войска. Таму мая пастанова цалкам адпавядае літары і духу гэтага закона», - напісаў Парашэнка.

Апошнія навіны