BE RU EN

Відэафакт: Фанаты на матчы Беларусь - Люксембург адбілі банэр з «Пагоняй» ад міліцыі

  • 13.10.2018, 16:14

Падчас учорашняга матчу ў фанацкі сектар прыйшоў АМАП.

Падчас матчу Беларусь - Люксембург 12 кастрычніка на стадыёне «Дынама» супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек. Праз тры гадзіны ўсіх адпусцілі, паведамляе tut.by.

Супрацоўнікі АМАПа з'явіліся ў сектары фанатаў у другім тайме на ўказанне адміністрацыі стадыёна.

Telegram-канал 1863x апублікаваў відэа, дзе міліцыя ў цывільным спрабуе адабраць у фанатаў банер з «Пагоняй». Заўзятары далі адпор і адбілі нацыянальную сімволіку.

Апошнія навіны