BE RU EN

Берасцейскае «Дынама» згуляла ўнічыю з чэмпіёнам Польшчы «Легіяй»

  • 13.10.2018, 14:40

Сустрэча прайшла ў польскім горадзе Зомбках.

Берасцейскае «Дынама» ў таварыскім матчы згуляла ўнічыю з чэмпіёнам Польшчы «Легіяй». Адзіны гол берасцейцаў на рахунку Аляксея Хабленкі, адзначае сайт клуба.

Легія - Дынама-Брэст - 1:1

Стартавы склад «Дынама-Брэста»: Паўлючэнка, Залескі, Кікі, Барысаў, Каргас, Філіповіч, Крывец, Быкаў, Хабленка, Фамее, Бабаво.

У другім тайме на замену выходзілі: Дуартэ, Наёк, Джыбоду, Мядзведзь, Нікіфарэнка.

Апошнія навіны