BE RU EN

«На БелАЭС адбылася аварыя з выкідам у атмасферу радыеактыўнага асяродку»

  • 13.10.2018, 10:08

Фота і відэа з вучэнняў МНС.

12 кастрычніка МНС правялі паказальныя вучэнні ў ліквідацыі наступстваў радыяцыйных і надзвычайных сітуацый. На 9 пляцоўках былі розныя сцэнары НЗ: выратавальнікі тушылі падпаленыя рэзервуары з нафтапрадуктамі, праводзілі пошукава-выратавальныя працы, спраўляліся з ДТЗ на чыгунцы і многае іншае. Як гэта было – у фота і відэа.

Фото: МЧС

«Паводле тактычнай задумы вучэнняў быў выбраны неймаверны варыянт развіцця падзей, пры якім на адным з блокаў БелАЭС адбылася цяжкая аварыя з выкідам у атмасферу радыеактыўнага асяродку і адмовай сістэмы аварыйнага ахаладжэння», – паведамляецца на сайце МНС.

Фото: МЧС

Мэта вучэнняў – праверка гатоўнасці да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, адпрацоўка на практыцы першачарговых аварыйна-ратавальных працаў пры ядзерных або радыяцыйных аварыях.

Назіральнікамі выступілі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і ўдзельнікі місіі EPREV – эксперты МАГАТЭ.

Фото: МЧС

З 8 да 20 кастрычніка ў Беларусі працуе місія МАГАТЭ для разгляду аварыйнай гатоўнасці і рэагавання. Спецыялісты разглядаюць тое, як Беларусь будзе рэагаваць у выпадку аварыі, у тым ліку справакаванай экстрэмальнымі прыроднымі ўздзеяннямі.

Апошнія навіны