BE RU EN

Лукашэнка вазіў Пуціна па пустых вуліцах Александрыі на аўтамабілі ГАЗ-69

  • 12.10.2018, 21:11

Беларускі дыктатар паказаў Пуціну сваю малую радзіму.

12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка вазіў Уладзіміра Пуціна па пустых вуліцах аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна на мадэрнізаваным аўтамабілі ГАЗ-69 1960-х гадоў, паведамляе euroradio.fm.

Расейскі кіраўнік быў у Магілёве на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі і пагадзіўся пабываць на малой радзіме беларускага дыктатара (яны прыляцелі на гелікоптэры).

Як інфармуе прэс-служба беларускага дыктатара, у Александрыі Лукашэнка паказаў Пуціну свой «мадэрнізаваны» дом, дзе іх чакалі бліны і дранікі. Яны пагулялі і паездзілі па вёсцы. Далей было традыцыйнае наведванне Трафімавай крыніцы (яе калісьці абсталяваў дзед Аляксандра Лукашэнкі). Пуцін пабачыў беларускамоўны надпіс пра крыніцу, піў ваду з яе. Для яго арганізавалі экскурсію па ваколіцах.

Фото: president.gov.by
Фото: president.gov.by
Фото: president.gov.by
Фото: president.gov.by

Апошнія навіны