BE RU EN

АБСЕ засекла грузавік з зеніткі, які рухаўся з Расеі на Данбас

  • 12.10.2018, 20:21

Калона грузавікоў ехала пасярод ночы па грунтавай дарозе, дзе адсутнічаюць памежна-прапускныя пункты.

Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ на Украіне зафіксавала калону грузавікоў, якія ідуць з Расеі ў Данбас. Адзін з іх перавозіў 23-мілімятровую спараную зенітную ўстаноўку. Фотаздымкі, зробленыя з беспілотніка, размешчаны на старонцы місіі ў Фэйсбуку.

У АБСЕ адзначаюць, што калона ехала пасярод ночы па грунтавой дарозе, дзе адсутнічаюць памежна-прапускныя пункты. Назіральнікі сцвярджаюць, што і раней фіксавалі ў гэтым раёне калоны грузавікоў з крытымі грузавымі адсекамі, якія заязджалі на тэрыторыю Украіны, а потым выязджалі з яе.

Апошнія навіны