Па Менску ўначы ездзіў аўтамабіль без дзвярэй і крэслаў
- 12.10.2018, 19:49
Кіраваў аўтамабілем 22-гадовы маладзён без пасведчання кіроўцы.
Па Менску ўначы ездзіў аўтамабіль Kia без дзвярэй і крэслаў. Кіраваў ім п'яны 22-гадовы маладзён без пасведчання кіроўцы. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Менгарвыканкам, здарэнне адбылося а 01:50 у пятніцу.
Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы спынілі машыну дзіўнага выгляду на вуліцы Ваўпшасава. На парушальніка склалі два адміністрацыйныя пратаколы, а легкавік апынуўся на стаянцы пад аховай. Медыцынскі агляд паказаў у кіроўцы 0,79 праміле.
Падчас сваёй начной паездкі аварыйных сітуацый ён не стварыў.