Адток капіталу з расейскіх акцый паскорыўся ў шэсць разоў
- 12.10.2018, 15:42
Нерэзідэнты паўгода прадаюць фондавы рынак РФ практычна без прыпынкаў.
Рост расейскіх фондавых індэксаў, стабілізацыя коштаў дзяржаўных аблігацый і ўзлёт каціровак нафты не ў стане спыніць адток замежнага капіталу з Маскоўскай біржы, піша finanz.ru.
За тыдзень нерэзідэнты вывелі з расейскіх акцый 180 млн даляраў. У параўнанні з мінулым тыднем адток паскорыўся ў 6 разоў, паведамляе БКС са спасылкай на звесткі EPFR Global.
Замежныя інвестары паўгода прадаюць расейскія акцыі практычна без перапынку - чысты адток капіталу фіксуецца цягам 22 з апошніх 24 тыдняў, паказвае стратэг БКС Вячаслаў Смальянінаў.
Прадаўцы апошняй хвалі прыйшлі з ЗША: найбуйнейшы амерыканскі біржавы фонд, арыентаваны на акцыі РФ, VanEck Vectors Russia ETF - вывеў 89 млн даляраў, з якіх ільвіная доля - 73 млн - за адзін панядзелак.
Агулам фонды, якія набываюць толькі ў Расеі, зафіксавалі адток кліенцкіх грошай сёмы тыдзень запар. За мінулыя 5 дзён гандлю яны вярнулі кліентамі 140 млн даляраў.
Астатнія 40 млн з рынку вывелі фонды, якія набываюць РФ «у пакеце» з іншымі развіванымі краінамі.
Фонды аблігацый, якія інвеставалі ў расейскія паперы ў апошнія 4 тыдні, пачалі фіксаваць прыбытак і выводзіць грошы: за тыдзень яны згарнулі інвестыцыі на 25 млн даляраў, забраўшы сумы за папярэдні месяц.
Прадаўцы - гэта фонды, якія інвестуюць у EM агулам, паказвае стратэг БКС Вячаслаў Смальянінаў: аптымізм кіраўнікоў знік праз значны рост даходнасці дзяржаблігацый ЗША, якая дасягала на тыдні 3,25% у 10-гадовым бондах - максімуму з 2011 года.
Набываюць расейскія актывы лакальныя раздробныя інвестары, прадаўжае ён: на мінулым тыдні фізасобы значна нарасцілі ўкладанні ў акцыі «Раснафты» (на 14,8%), X5 (на 7,2%), «Фасагра» (на 5,2%) і ВТБ (4,2%).
Узлёт каціровак «Газпрома» да максімумаў з 2012 года рытэйл выкарыстаў для продажаў, як і падвышэнне коштаў акцый «Поўначсталі».
Агулам расейскія інвестары «знаходзіліся ў відавочна прыпаднятым настроі ў святле паведамленняў аб зніжэнні кароткатэрміновай пагрозы санкцый», адзначае Смальянінаў: стаўкі на падзенне рынку (кароткія пазіцыі) былі зменшаныя на 10%.