BE RU EN

Беларускія крамы абавязалі прадаваць больш айчынных яблыкаў

  • 12.10.2018, 14:03

Пастанову прынялі ў Міністэрстве гандлю.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змены ў асартыментны пералік крамаў. Цяпер прадуктовыя крамы павінны мець на продажы больш айчынных яблыкаў. Адпаведная пастанова №77 ад 8 кастрычніка афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе tut.by.

У дакуменце прапісана, што цяпер ўніверсамы павінны прапаноўваць удвая больш гатункаў беларускіх яблыкаў у сезон. Гэта значыць, што ў маленькіх прадуктовых крамах цяпер павінна быць мінімум два гатункі яблыкаў замест аднаго, а ў вялікіх не тры, а цэлых шэсць.

Асартыментны пералік яблыкаў павялічылі і для спецыялізаваных крам на 50 адсоткаў. Цяпер іх павінна быць не менш за тры. Акрамя таго, у павільёнах, кіёсках і сельскіх крамах цяпер павінны прапаноўваць не менш за два гатункі.

У пастанове агаворваецца, што яблычным сезонам будзе ўважацца перыяд з ліпеня да траўня. Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 13 кастрычніка.

Апошнія навіны