BE RU EN

Лукашэнка - Пуціну: «Магілёў - горад не толькі беларускі, але і расейскі»

  • 12.10.2018, 12:46

Дыктатар ва ўсім імкнуўся дагадзіць кіраўніку Крамля.

Лукашэнка і Пуцін перад пленарным пасяджэннем V Форуму рэгіёнаў правялі двухбаковую сустрэчу, піша БелТА.

«Як і дамаўляліся, мы цвёрда выконваем запланаванае ў пачатку года», - сказаў дыктатар.

Ён адзначыў, што цяперашняя сустрэча для Лукашэнкі і Пуціну не апошняя ў гэтым годзе. Яшчэ маюць адбыцца кантакты ў рамках міжнародных самітаў у Астане і Маскве.

Лукашэнка цёпла вітаў Уладзіміра Пуціна ў Магілёве, адзначыўшы, што гэты горад не толькі беларускі, але і расейскі, бо знаходзіцца паблізу расейскай мяжы на ўсходзе Беларусі. «Заўсёды рады бачыць вас тут. Многае зроблена для гэтага Форуму рэгіёнаў. Прыязджайце ў кожную часіну», - запрасіў дыктатар.

Апошнія навіны