BE RU EN

Масавая аварыя на МКАД: сутыкнуліся восем аўтамабіляў

  • 12.10.2018, 10:45

Інцыдэнт адбыўся а дзявятай гадзіне раніцы на вонкавы коле МКАД.

Раніцай у гадзіну пік на менскай колавай аўтамабільнай дарозе (МКАД) сутыкнуліся восем аўтамабіляў. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

Інцыдэнт адбыўся а дзявятай гадзіне раніцы на вонкавым кальцы МКАД. Аўтамабілі рухаліся з боку Лагойскага тракту ў кірунку вуліцы Мірашнічэнк .

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі ніхто не пацярпеў. Праз ДТЗ рух быў сур'ёзна абцяжараны.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны