BE RU EN

РФ правяла маштабныя вучэнні стратэгічных ядзерных сіл

  • 11.10.2018, 19:29

У вучэннях удзельнічалі экіпажы атамных падводных лодак Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў, лётчыкі ракетаносцаў і бамбавікоў.

Расея правяла буйныя вучэнні стратэгічных ядзерных сіл. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны РФ.

Падчас вучэнняў праводзіліся вучэбна-баявыя пускі балістычных ракет падводных лодак, крылатых ракет паветранага базіравання і авіяцыйных кіраваных ракет. Запускі праводзіліся з акваторыі Баранцавага і Ахоцкага мораў, а таксама самалётамі далёкай авіяцыі, якія падымаліся з аэрадромаў «Энгельс», «Украінка» (Амурская вобласць) і «Шайкоўка» (Калужская вобласць).

У вучэннях бралі ўдзел дзяжурныя змены пунктаў кіравання, баявыя разлікі ракетных палкоў, экіпажы АПЛ Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў, стратэгічныя Ракетаносцы і бамбавікі далёкай авіяцыі ВКС.

Падчас вучэнняў была правераная сістэма кіравання Узброенымі сіламі, а таксама праходжанне вучэбна-баявых загадаў ад нацыянальнага цэнтра кіравання да камандных пунктаў злучэнняў. «Адзінай касмічнай сістэмай і наземнымі радыёлакацыйнымі станцыямі ўсе пускі балістычных ракет падводных лодак былі своечасова выяўлены», - падкрэслілі ў Міністэрстве абароны РФ.

«Задачы вучэнняў выкананая ў поўным аб'ёме», - заявілі ў ведамстве. Навучальныя мэты былі ўражаны на палігонах Кура, Чыжа, Пембай і Тэрэкта.

Міністэрства абароны Расеі праводзіла падобныя па маштабе вучэнні стратэгічных ядзерных сіл 26 кастрычніка 2017 года. Тады былі запушчаныя чатыры балістычныя ракеты, запускалася у тым ліку МБР «Таполя». У тых вучэннях бралі ўдзел самалёты далёкай авіяцыі Ту-160, Ту-95МС і Ту-22М3.

Апошнія навіны