BE RU EN

Да прыезду Пуціна і Лукашэнкі ў Магілёве імкліва ўпалі кошты моцнага алкаголю і закускі

  • 11.10.2018, 15:44

А піва наогул раздаюць бясплатна.

Падчас 5-га Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расеі ў Магілёве значна ўпалі кошты моцнага алкаголю і закускі. Піва ж наогул раздаюць бясплатна ў рамках «КрыніцаБірФэст» (выпадкова?), які праходзіць у гэтыя ж дні ў горадзе, піша mogilev.online.

Увогуле, калі ў каго-небудзь з гасцей форуму выпадкова будзе дрэнны настрой, зроблена ўсё, каб можна было яго танна палепшыць.

Тэкставыя і фотасведчанні значнага зніжэння коштаў алкаголю і закускі прыводзіць супольнасць «Утренний Могилев». Так, у крысталаўскай краме пяцізоркавы каньяк можна набыць усяго за 15 рублёў.

На Ленінскай і найбліжэйшых вуліцах нядорага можна набыць і закуску.

У рамках піўнога фестывалю «КрыніцаБірФэст» бясплатна раздаюць піва проста са сцэны.

Апошнія навіны