BE RU EN

Нікол Пашынян назваў магчымую дату сваёй адстаўкі

  • 11.10.2018, 14:39

Арменія рыхтуецца да датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што абвесціць аб сваёй адстаўцы ў yfqбліжэйшыя дні для падрыхтоўкі да правядзення датэрміновых выбараў у снежні, паведамляе "Новое время".

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю France 24 TV.

«Датэрміновыя выбары павінны быць праведзеныя прыкладна 9-10 снежня, плюс-мінус дзень. Яны адбудуцца ў гэтыя тэрміны, так што я павінен буду падаць у адстаўку да 16 кастрычніка», - сказаў Пашынян.

Нагадаем, 2 кастрычніка парламент Арменіі прыняў скандальны законапраект, які дазваляе заблакаваць роспуск вышэйшага заканадаўчага органа краіны.В сувязі з гэтым прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заклікаў жыхароў Арменіі выйсці на агульнанацыянальны мітынг.

Людзі перакрылі ўваходы ў парламент, і дэпутаты не маглі выйсці з будынка Нацыянальнага Сходу, а пасля пратэстоўцы ўварваліся на тэрыторыю парламента.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што падасць у адстаўку, каб былі прызначаныя датэрміновыя парламенцкія выбары.

Апошнія навіны