BE RU EN

Жыхарам некаторых інтэрнатаў Магілёва забаранілі пакідаць будынак

  • 11.10.2018, 11:05

Як Лукашэнка і Пуцін сапсавалі планы магілёўцаў.

Людзей, якія пражываюць у інтэрнаце на вуліцы Першамайскай у Магілёве не будуць выпускаць з будынка да раніцы суботы, 13 кастрычніка, сцвярджае блогер NEXTA са спасылкай на паведамленне ў чаце Viber. Там магілёўка паведамляе, што яе і іншых жыхароў інтэрната не выпускаюць з будынка, аргументуючы «тым, што форум праходзіць»

Да суботы павінна скончыцца асноўная частка форуму, прызначаная на 11-12 кастрычніка. 12 кастрычніка чакаецца прыбыццё ў Магілёў Лукашэнкі ды Пуціна.

Апошнія навіны