BE RU EN

Магерыні: Свет глядзіць на Еўропу як на пункт адліку

  • 11.10.2018, 9:10

Без Еўразвязу свет бы раскідаўся.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні ўпэўненая, што свету прыйдзе гамон, калі Еўразвяз перастане існаваць. Пра гэта яна заявіла ў сераду, 10 кастрычніка, выступаючы з лекцыяй у Фінляндыі, паведаміла дыпламатычная служба ЕЗ, піша korrespondent.net.

"Заплюшчыце вочы і ўявіце на імгненне, што Еўрапейскі Звяз знік з сусветнай сцэны проста цяпер. Скажам, на месяц, ці тыдзень, нават на некалькі дзён. Свету проста прыйдзе гамон", - адзначыла Магерыні.

Яна таксама дадала, што "свет цяпер не ў найлепшай форме, але без Еўрапейскага Звязу ён апынуўся б у значна горшым становішчы".

"Прыбярыце ўсе дзеянні, якія мы робім як Еўрапейскі Звяз, разам з дзяржавамі-сябрамі ва ўсім свеце, ці то мір і бяспека, развіццё, гуманітарная дзейнасць, дыпламатыя, і вы зразумееце, што сітуацыя ў свеце, безумоўна, будзе значна, значна горшая. Свет глядзіць на Еўропу як на пункт адліку ў пошуках арыенціру", - сказала кіраўніца дыпламатыі ЕЗ.

Апошнія навіны