BE RU EN

У Бэльгіі затрымалі галоўнага суддзю матчу «Зеніт» - «Дынама» Менск

  • 10.10.2018, 21:44

Ён падазраецца ў дамоўных матчах.

У Бэльгіі праз карупцыйны скандал арыштавалі двух арбітраў - Барта Вертэнтэна і Себастыена Дэльфер’ера. Суддзям прыпісваюць удзел у дамоўных матчах, паведамляе ua-football.com.

Варта адзначыць, што абодва абслугоўвалі еўракубкавыя матчы ў гэтым сезоне.

Дэльфер’ер працаваў на матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы паміж «Зенітам» і менскім «Дынама» (8:1).

Вертэнтэн, напрыклад, адпрацаваў у госцевым для «Ворсклы» паядынку з «Арсеналам» (2:4) у Лізе Еўропы ў гэтым сезоне.

Нагадаем, паліцыя правяла масавыя ператрусы паводле справы аб фінансавых махінацыях і дамоўных матчах, падчас якіх быў затрыманы шэраг функцыянераў.

Апошнія навіны