BE RU EN

Беларусь і Украіна могуць стварыць аб'яднаны чэмпіянат у хакеі

  • 10.10.2018, 19:25

Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар украінскай хакейнай лігі.

Выканаўчы дырэктар украінскай хакейнай лігі (УХЛ) Сяргей Варламаў СМІ выказаўся на тэму аб'яднанага чэмпіянату з Беларуссю, паведамляе belarushockey.com.

«Я ведаю, што такі варыянт разглядаецца, але пакуль далёка мы яшчэ не заходзілі», - адзначыў Варламаў.

Адзначым, што ўкраінскі «Данбас» браў удзел у мінулым Кубку Салея.

Нагадаем, што яшчэ напрыканцы 2016 года Ігар Рачкоўскі (на той момант старшыня ФХБ) распавядаў пра магчымасць стварэння аб'яднанага чэмпіянату.

Апошнія навіны