BE RU EN

Навукоўцы: Палепшыць працу мозгу можна ўсяго за 10 хвілін трэніровак

  • 10.10.2018, 16:56

Трэніроўкі не толькі падтрымліваюць цела ў добрай форме, але і паляпшаюць памяць.

Гэта высветлілі спецыялісты Універсітэта Каліфорніі і Універсітэта Цукубы. Былі праведзеныя эксперыменты з удзелам 36 маладых добраахвотнікаў, піша healthinfo.ua.

Ад іх патрабавалася выдаткаваць 10 хвілін у дзень на лёгкую трэніроўку, а затым прайсці тэст на памяць (паказваліся карцінкі, якія трэба было пазней узнавіць у памяці). Аналагічная праверка чакала і групу людзей, якія не трэніраваліся да тэстаў.

Пры гэтым у некаторых удзельнікаў эксперыменту сканаваўся мозг. У трэніраваных была выяўленая ўзмоцненая камунікацыя паміж зонамі мозгу, звязанымі з захоўваннем і ўзнаўленнем успамінаў. Са слоў навукоўцаў, усяго дзесяць хвілін ёгі, пешага шпацыру або ўсякай іншай актыўнасці могуць палепшыць памяць.

Апошнія навіны