BE RU EN

Улады рыхтуюць вялікі падатак для беларускіх кампаній, зарэгістраваных за мяжой

  • 10.10.2018, 10:24

Новы закон можа ўдарыць і па IT-сферы.

Замежную кампанію могуць прызнаць беларускай з сур'ёзнымі фінансавымі наступствамі: іх прымусяць плаціць падаткі з усіх сусветных даходаў у бюджэт краіны. Такі пункт прапісаны ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, які павінен увайсці ў дзеянне з 1 студзеня 2019 года, піша tut.by.

Што зменіцца ў заканадаўстве і як гэта паўплывае на беларускіх уласнікаў замежных кампаній, патлумачылі юрысты кампаніі REVERA Кацярына Папова і Валянцін Анікін.

Як месца рэгістрацыі ўплывае на выплаты ў беларускі бюджэт?

Падатковае заканадаўства падзяляе арганізацыі на беларускія і замежныя — паводле месца рэгістрацыі.

Беларускія кампаніі плацяць падаткі ў бюджэт краіны з усяго сусветнага даходу: і ўнутры краіны і за мяжой. Замежныя кампаніі выплачваюць у бюджэт Беларусі толькі падаткі за дзейнасць, даходы і маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі.

Ці могуць цяпер замежныя кампаніі прызнаць беларускімі?

У дзейнай рэдакцыі Падатковага кодэкса (15-ы артыкул) сказана, што пры адсутнасці (бяздзейнасці) месцы дзяржаўнай рэгістрацыі кампаніі, яно вызначаецца:

- паводле месцазнаходжання вышэйшага органа кіравання;

— праз месца, дзе прымаюцца ключавыя кіраўніцкія пастановы;

- праз месца, у якім знаходзяцца асноўныя бухгалтарскія дакументы;

- праз месца жыхарства кіраўніка або заснавальніка.

Цяпер няма актыўнай практыкі выкарыстання гэтага артыкула і перакваліфікацыі замежных кампаній у беларускія для наступных дадатковых спагнанняў падаткаў.

Як зменіцца падыход?

На стадыі грамадскага абмеркавання і падрыхтоўкі новай рэдакцыі Падатковага кодэкса ў «парламент» Артыкул 15 быў некалькі разоў зменены.

У апошняй рэдакцыі крытэрыі для прызнання замежнай кампаніі беларускай дэталізаваны і пашыраныя. Гэта можа адбыцца ў наступных выпадках:

— у адпаведнасці з міжнароднай дамовай Беларусі ў падатковых пытаннях, пункты якога вызначаюць сталае месцазнаходжання арганізацыі;

— у выпадку бяздзейнасці замежнай арганізацыі ў дзяржаве, паводе заканадаўству якой яна створаная, і месцы знаходжання яе фактычнага кіравання ў Беларусі.

Замежныя кампаніі рызыкуюць стаць падатковымі рэзідэнтамі Беларусі перш за ўсё ў тым выпадку, калі за мяжой у іх не будзе рэальна дзейнага выканаўчага органа: дырэктара, кіраўніка або акцыянераў - у залежнасці ад таго, хто займаецца кіраўніцтвам дзейнасці арганізацыі, папярэджваюць спецыялісты.

Такія нормы накіраваныя на барацьбу з фіктыўнымі і сапраўды бяздзейнымі на тэрыторыі замежных дзяржаў кампаніямі, якія рэальна кіруюцца з тэрыторыі Беларусі.

- Якой будзе правапрымяняльная практыка, пакуль незразумела. Будзе вельмі сумна, калі яна пойдзе фармальным шляхам і падаткі будуць даналічвацца, напрыклад, проста з-за таго, што ў кіраўніка замежнай арганізацыі беларускае грамадзянства або агульны сход акцыянераў будзе праводзіцца на тэрыторыі нашай краіны, — кажуць юрысты.

Хто трапляе ў зону рызыкі?

— Гандлёвыя пункты, якія былі створаны для выгоднай працы з нерэзідэнтамі.

Такія кампаніі, напрыклад, часта ствараліся ў РФ для афармлення дакументаў для імпарту з Беларусі і выплаты ўвазнога ПДВ - з ім, як вядома, расейскія кампаніі самастойна ніколі не хацелі звязвацца.

- Транспартныя і транспартна-экспедыцыйныя кампаніі, у якіх асноўныя замоўцы - нерэзідэнты.

Кіраўніцтва дзейнасцю такіх кампаній не заўсёды патрабуе сталай прысутнасці на тэрыторыі замежнай дзяржавы: перамовы, перапіска і іншыя працэсы, як правіла, вядуцца праз Інтэрнэт, а праблемныя пытанні, звязаныя з перамяшчэннем грузаў можна развязваць з кожнай мясціны свету.

- IT-кампаніі.

Спецыфіка бізнэсу дазваляе зарэгістраваць кампанію ў зручнай юрысдыкцыі, але кіраваць ёй з Беларусі і тут жа мець штат супрацоўнікаў.

- Замежныя кампаніі, звязаныя з беларускім бізнэсам.

Пад гэта вызначэнне падпадаюць кампаніі, дырэктары якіх жывуць у Беларусі, адсюль ажыццяўляюць аператыўнае кіраўніцтва, а ключавыя пастановы ездзяць прымаць на месца рэгістрацыі.

У чым небяспека для беларускага бізнэсу?

Пакуль адкрытым застаецца пытанне, ці не прывядуць такія змены да пакарання добрасумленных кампаній, якія рэгістравалі бізнэс за мяжой для сваёй зручнасці і не спрабавалі атрымаць падатковую выгаду або ўхіліцца ад выплаты падаткаў.

Таксама незразумела, ці распаўсюджваецца Артыкул 15 Падатковага кодэкса на рэзідэнтаў ПВТ, якім дэкрэт №8 дазволіў кіраваць замежнымі кампаніямі выдалена з Беларусі.

З прапісаных пунктаў пакуль незразумела, ці будзе лічыцца бяздзейнасцю такая сітуацыя: у замежнай кампаніі за мяжой ёсць рэальна дзейны офіс з работнікамі і наёмным дырэктарам. Пры гэтым ён узгадняе свае дзеянні з ўласнікамі, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Таксама незразумелай застаецца метадалогія даналічаных падаткаў замежнай арганізацыі, а таксама тое, ці будуць улічвацца пры вызначэнні падатковай базы выдаткі замежнага офіса на яго ўтрыманне, сабекошт вырабленай прадукцыі і іншыя выдаткі, кажуць экспэрты.

Больш за тое, зараз у заканадаўстве краіны няма тэхнічнай працэдуры пастаноўкі на ўлік замежнай кампаніі ў якасці падаткаплацельшчыка Беларусі. Гэта значыць, нават пры наяўнасці добраахвотнага жадання ў замежнай арганізацыі заплаціць нейкія падаткі ў бюджэт краіны, зрабіць гэта будзе вельмі цяжка.

Апошнія навіны