BE RU EN

Берасцеец разбіў свой «Бэнтлі» дзеля страхоўкі

  • 5.01.2018, 19:31

У жыхара Берасця таксама знайшлі асадку-стрэльбу Джэймса Бонда.

Экспэртыза прызнала саматужнае вынаходніцтва агнястрэльнай зброяй.

Фігурантам некалькіх крымінальных спраў стаў малады прадпрымальнік. Да спраў аб махлярстве і падбухторванні да дачы хабару дадалося яшчэ адное - аб незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі. А ўсяму віной ... асадка-стрэльба, як у Джэймса Бонда, піша kp.by.

Яе знайшлі падчас ператрусу дома. Была прызначаная балістычная экспэртыза.

- Згодна з высновай экспэрта, прыстасаванне выраблена самаробным спосабам з выкарыстаннем завадскога абсталявання, прыдатнае для стральбы патронамі колавага ўзгарання калібра 5,6 мм і з'яўляецца ручной адназараднай гладкарулявай агнястрэльнай зброяй, - каментуе Таццяна Сівіцкая, афіцыйная прадстаўніца Дзяржкамітэта судовых экспэртыз Берасцейскай вобласці.

У 2013 - 2015 гадах берасцеец пераканаў знаёмых перадаць праз яго хабар - 40 тысяч даляраў і 317 млн недэнамінаваных рублёў. Усе грошы ён прысвоіў. Затое ў яго з'явіўся «Бэнтлі».

А пазней ён заявіў, што яго аўто пашкодзілі, і атрымаў 492 млн рублёў страхоўкі. Як высветлілася, аўто ён разбіў сам.

Апошнія навіны