BE RU EN

ЕЗ патрабуе ад Расеі кампенсацый за эмбарга на свініну

  • 5.01.2018, 18:03

Сусветная гандлёвая арганізацыя запусціла спецыяльную працэдуру аб пытанні эмбарга з палітычных матываў.

Еўрапейскі Звяз патрабуе ад Расеі кампенсацыі за эмбарга на свініну, устаноўленае ў 2014 годзе. Гэта была зваротная рэакцыя Масквы на ўдзел Еўразвязу ў санкцыях, уведзеных пасля анэксіі Крыма. Патрабаваннем Брусэля занялася Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА), паведамляе «Польскае радыё».

«Еўрапейскі Звяз ужо шмат гадоў абвінавачвае Расею ў выкарыстанні правілаў, якія дзейнічаюць у сектары харчовых тавараў, у палітычнай барацьбе, - перадае з Брусэля карэспандэнт Польскага радыё Беата Пламецкая. - Дзеянні Масквы накіраваныя, галоўным чынам, на краіны Балтыі, былыя савецкія рэспублікі, а таксама на Польшчу. За эмбарга з палітычных матываў у гандлі ЕЗ патрабуе вялікіх кампенсацый - амаль 400 млн еўраў на год. Прыкладна столькі складаў гандлёвы абмен да таго, як Расея ўвяла забарону імпарту свініны з ЕЗ».

Брусэль звярнуўся наконт гэтага пытання ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Задзейнічаная спецыяльная працэдура, пачала працу таксама група экспэртаў, якія вызначаць, на чыім баку праўда ў гэтай спрэчцы.

Апошнія навіны