BE RU EN

Менскае «Дынама» саступіла «Аўтамабілісту»

  • 5.01.2018, 17:36

«Зубры» прапусцілі дзве шайбы ад каманды з Екацярынбурга.

Менскае «Дынама» правяло сёння другі матч выязной серыі на Урале ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Пасля перамогі над «Металургам» (2:1) «зубры» сустракаліся ў Екацярынбургу з «Аўтамабілістам», якім кіруе былы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Уладзімір Крыкуноў.

На 15 хвіліне шайбу ў браму «зуброў» закінуў Ілля Крыкуноў. Пад самую заслону супрацьстаяння шайбай адзначыўся Ягор Мілаўзораў.

Апошнія навіны