BE RU EN

Яшын: Задача патрыётаў Расеі - спыніць Пуціна

  • 5.01.2018, 17:18

Калі чалавек знаходзіцца доўгі час пры ўладзе, ён губляе сувязь з рэальнасцю.

Расею пад кіраўніцтвам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна чакаюць «няпростыя часы». Такое меркаванне расейскі апазіцыйны палітык Ілля Яшын выказаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», адказваючы на пытанне, што будзе з РФ пасля пераабрання Пуціна на наступны прэзідэнцкі тэрмін.

«Палітыка Пуціна прывядзе краіну да катастрофы - эканамічнай, палітычнай і маральнай. Таму задача сапраўдных патрыётаў Расеі палягае ў тым, каб яго спыніць», - сказаў ён.

Са слоў Яшына, кожны чалавек, які знаходзіцца ва ўладзе «так шмат гадоў», губляе сувязь з рэальнасцю.

«Пуцін - не выключэнне. Памятаеце, ён сам у далёкім 2004 годзе казаў, што, калі працаваць прэзідэнтам сем гадоў, то можна з глузду з'ехаць. Відавочна, што Пуцін не ў стане пераадолець галоўныя заганы нашай краіны - велізарнае сацыяльнае расслаенне, татальную карупцыю і масавае бяспраўе», - мяркуе апазіцыянер.

Апошнія навіны