BE RU EN

Бунт у вёсцы пад Светлагорскам

Вяскоўцы пратэстуюць супраць шкоднага прадпрыемства.

Жыхары вёскі Якімава Слабада скардзяцца, што Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах, забруджвае паветра і ім «няма чым дыхаць», паведамляе «Белсат».

Людзі ўжо звярталіся да мясцовых чыноўнікаў з просьбай развязаць праблему. Як паведаміла журналістка Ларыса Шчыракова, сёння ў вёску павінен быў прыехаць намеснік міністра аховы здароўя, менавіта таму мясцовыя сабраліся на стыхійны пікет.

Сярод асноўных скаргаў вяскоўцаў - непрыемны пах, які ідзе з камбіната і выклікае, са слоў людзей, боль у горле і кашаль, а ў некаторых нават ідзе кроў з носа. Патрабаванні - забяспечыць сталы экалагічны кантроль за прадпрыемствам і мінімізаваць шкодныя выкіды.

Падрабязнасці - у паведамленні Ларысы Шчыраковай.

Завод у вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы пабудавалі паводле беларуска-кітайскай інвестыцыйнай дамовы. Генпадрадчык - кітайская карпарацыя САМСЕ.

Пабудаваць яго збіраліся яшчэ ў 2015 годзе. У 2017-м пасля працяглых спрэчак кітайскія падрадныя арганізацыі пачалі замену забракаванай кабельнай прадукцыі.

На 7 лістапада прызначылі адкрыццё завода. У лістападзе два разы з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што прадпрыемства наведае Аляксандр Лукашэнка, аднак гэтага не адбылося. Аб запуску новага завода ў Светлагорску Кітай адрапартаваў у гэтым снежні.

Апошнія навіны