BE RU EN

Адсвяткуем 100-я ўгодкі БНР разам!

  • 31.01.2018, 9:55

Аргкамітэт для святкавання 100-годдзя абвяшчэння БНР просіць беларусаў надаць фінансавую падтрымку.

Нацыянальны аргкамітэт для святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў сёння са зваротам:

"Дарагія сябры!

25 сакавіка 2018 года споўніцца 100 гадоў з дня аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Дэмакратычныя сілы краіны аб'ядналіся, каб годна адзначыць гэтую дату - масавым шэсцем, мітынгам і канцэртам у цэнтры Менска.

Давайце рыхтаваць Свята незалежнасці разам! Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак, каб пра акцыю 25 сакавіка даведалася больш людзей, а сама яна прайшла на годным узроўні.

Для правядзення шэсця, мітынгу і канцэрту патрэбныя сродкі, якія пойдуць на друк плакатаў, улётак і стыкераў, на гукаўзмацняльную апаратуру, на выраб сцягоў і транспарантаў. Грошы на падрыхтоўку акцыі можна пералічыць на карткі Беларусбанка:

4255 2003 0782 4292 12/20 Visa (беларускія рублі)

4255 2003 0250 4451 03/20 Visa (замежная валюта)

Нацыянальны аргкамітэт для святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі будзе рэгулярна публікаваць справаздачу аб сабраных і выдаткаваных сродках».

Апошнія навіны